Беларуская Служба

Апазіцыя не абароненая ад інфільтрацыі лукашысцкіх спецслужб

20.11.2023 15:05
У дэмакратычных асяродкаў за мяжой пракол. Больш за год КДБ збіраў інфармацыю пра дзеянні апазіцыі.
Аўдыё
  • Эксперт пра праблемы апазіцыі з бяспекай
     ,           .
Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алег Аксёнаў, якога выкарыстоўвалі агенты КДБ для збору інфармацыі пра апазіцыю за мяжой. screenshot z Belsat.eu

Апроч таго прапагандысты выкарысталі дадзены факт, каб дыскрэдытаваць дэмакратычныя сілы. Чаму так здараецца, пра гэта размова з экспертам.

Беларускія апазіцыйныя асяродкі сатрасае чарговы скандал, звязаны з інфільтрацыяй КДБ. Пасля фактаў унядрэння шпіёнаў у Офіс Святланы Ціханоўскай ды Байпол, пад прыцэл лукашысцкіх сілавікоў трапіў Беларускі моладзевы хаб у Варшаве.

Падчас семінару прысвечанаму бяспецы з удзельнікамі  звязаўся намесніка начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Канстанцін Бычак пад выглядам донара ды ініцыятара. Пазней лукашэнкаўская тэлевізія паказала прапагандысцкі фільм пра гэтыя падзеі. Высветлілася, што лукашысты амаль год маніпулявалі ды выкарыстоўвалі актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алега Аксёнава для збору інфармацыі пра ініцыятывы сярод беларускай дыяспары ў Варшаве ды пра палітычных апанентаў рэжыму.

Медыя ўжо назвалі гэта чарговым правалам апазіцыйных структуры. Чаму такія сітуацыі паўтараюцца, пра гэта мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

- Няма ніякага сістэмнага падыходу, каб супрацьдзейнічаць спробам інфільтрацыі. Лукашэнкаўскія спецслужбы маюць досвед падобных аперацый і да 2020 года, маюць рэсурсы, актыўна працягваюць займацца распрацоўкай апазіцыі. Іх апаненты пакуль нічога не могуць супрацьпаставіць. Немагчыма кантраляваць кожнага чалавека ў дыяспары, да таго ж шмат пытанняў узнікае да тых структур, якія займаюцца палітычным прадстаўніцтвам беларусаў. Лукашысты ж цяпер змаглі кансалідаваць сістэму і перашлі ў контрнаступ. Яны пачалі разгойдваць сітуацыю ўнутры дэмакратычных структур.

Ці КДБ магла нашмат глыбей пранікнуць у дэмакратычныя асяроддзі?

- Інфільтрацыя можа быць нашмат глыбейшай. Мы ж да канца не ведаем, што здарылася з Ціханоўскай, у той момант, калі яе прывезлі ў ЦВК. Якую ролю ў гэтым гуляла Кавалькова. Красуліна казала, што менавіта Кавалькова прывезла туды Ціханоўскую. Ці лукашысты маюць надалей кантакты з Ціханоўскай? Шмат пытання пра тое, як фармаваўся штаб Ціханоўскай, чаму туды патрапілі такія людзі як Дабравольскі ды Вячорка, да якіх ёсць шмат пытанняў. Ёсць скепсіс што да  шчырасці тых, хто працаваў у сістэме, як Цапкала ці Латушка. Застаюцца пытанні і да Сахашчыка, ці ён разарваў усе сувязі са сваімі былымі калегамі, якія застаюцца ў лукашэнкаўскай сістэме. Трэба сыходзіць з таго, што рэжым надалей будзе мець інструменты ўплыву ды маніпуляцыі апазіцыяй.

Як можна з гэтым змагацца ці супрацьдзейнічаць?

- Адказныя людзі павінны асцярожна ставіцца да прапаноў працы ад нейкіх загадкавых устаноў. Усё трэба правяраць. Такіх праверак няма, але звычайных людзей можна зразумець. Для шмат каго з беларусаў эміграцыя прынесла страту сацыяльнага статусу і вымусіла змагацца за штодзённае выжыванне. У такіх умовах заробак становіцца прыярытэтам, што выкарыстоўваюць спецслужбы Лукашэнкі. Толькі фінансавая незалежнасць дае магчымасць супрацьстаяць вярбоўцы ці маніпуляцыі. Агулам пакуль у апазіцыі няма контрвыведкавай службы, пакуль ёсць мноства разнастайных ініцыятыў з грамадскай супольнасці, стварыць сістэму бяспекі праблематычна.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі